29 декабря 2020 года в режиме онлайн состоялась беседа, в ходе которой ее участники обсудили изменение ситуации с доверием в беларусском обществе в ходе событий уходящего года.
Андрэй Ягораў: Аптымістычныя заявы гучаць з разу ў раз, але дамова пра спрашчэнне візавага рэжыму так і не падпісана (Аўдыё)
Рада Еўрасаюза і Еўрапарламент зацвердзілі новы візавы кодэкс. Сцвярджаецца, што ён спросціць выдачу кароткатэрміновых віз для паездак у ЕС.
Па новых правілах, заявы на атрыманне візы можна будзе падаваць у перыяд ад шасці месяцаў (цяпер ад трох) да 15 дзён да даты меркаванай паездкі. У той жа час, новы кодэкс прадугледжвае павелічэнне візавай пошліны з цяперашніх 60 да 80 еўра з магчымай зніжкай для асобаў малодшых за 18 гадоў. Дзеці да шасці гадоў, студэнты і навукоўцы па-ранейшаму будуць вызваленыя ад выплаты візавага збору. Людзі, якія здзяйсняюць частыя паездкі, паводле новага кодэкса, змогуць разлічваць на шматразовыя візы.
Ці не ўскладніць новы кодэкс атрыманне доўгатэрміновай шэнгенскай візы беларусам, «Беларускаму Радыё Рацыя» адказвае дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў:
— Беларусь з’яўляецца адной з краін, якой выдаюць найбольшую колькасць шэнгенскіх віз. То бок праблема зараз не ў тым, проста ці складана атрымаць беларусам візу, праблема хутчэй у кошце віз і магчымасці атрымання для беларусаў бясплатных віз для спецыфічных катэгорый грамадзян. А гэта рэгулюецца дамовай, якая ўзгадняецца паміж Беларуссю і Еўрасаюзам — гэта дамова пра спрашчэнне візавага рэжыму. Кожныя паўгады нам абяцаюць, што яна хутка будзе падпісана, але да сённяшняга дня яе так і не падпісалі.
— Але Андрэа Віктарын заявіла, што аптымістычна глядзіць на хуткае падпісанне гэтага пагаднення. На якім этапе зараз перамовы?
— Складана сказаць. Прайшоў чарговы раунд камунікацый па гэтым пытанні паміж ЕС і Беларуссю. Бакі заявілі, што яны радыя прагрэсу ў гэтых перамовах. Але, акрамя гэтых аптымістычных заяваў, складана штосьці сутнаснае сказаць. Гэтыя заявы паўтараюцца цягам доўгага перыяду, але дамова так і не падпісана.
— Адмена віз «на закупы» нейкім чынам паўплывала на тое, як выдаюць зараз візы беларусам?
— Гэта была польская ініцыятыва выдачы віз «на закупы». Зараз гэтая практыка адмененая. Але звычайную турыстычную візу чалавек можа атрымаць.
— Згодна новаму візаваму кодэксу, адзначаецца, што толькі людзі, якія пацвердзяць свае частыя паездкі ў ЕС, змогуць разлічваць на шматразовую візу.
— Атрыманне шматразовых віз значна б упрасціла сітуацыю з колькасцю віз, якія выдаюцца. І гэта адное з пытанняў — рухацца да сітуацыі больш зручных умоў для беларусаў у атрыманні віз. І зараз фактычна для атрымання шматразовай візы пажадана было мець гісторыю ўезда ў ЕС. Таму, зноў такі, я не думаю, што гэта паўплывае нейкім адмоўным чынам на тую сітуацыю, якая ёсць сёння. А з іншага боку, я не бачу нейкіх пазітыўных зрухаў у гэтым кірунку.
Каментуючы меркаваныя змены ў візавы кодэкс, у прадстаўніцтве Еўрасаюза адзначылі, што «павелічэнне кошту віз не паўплывае на самы нізкі памер візавага збору ў 35 еўра, усталяваны ў пагадненнях пра спрашчэнне візавага рэжыму, якія заключаны паміж ЕС і шэрагам трэціх краін, такіх як Расія, Арменія і Азербайджан». У той жа час, падпісанне такога пагаднення паміж Бруселем і Мінска ўвесь час адкладаецца.
Другие публикации
-
«Умные люди»: Андрей Егоров и Геннадий Коршунов — про протесты и забастовки (Видео)
Журналисты газеты «Белорусы и рынок» в своей программе «Умные люди» задают вопросы приглашенным экспертам.
-
Состояние и перспективы социальных наук на постсоветском пространстве (Видео)
18 октября в Минске прошел круглый стол по теме: «Состояние и перспективы социальных наук на постсоветском пространстве, их способность описывать актуальные события».
-
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
-
Андрей Егоров: Об актуальной электоральной ситуации в Беларуси — 2
Альтернативного властному сценария по-прежнему не просматривается. Предложенный Виктором Бабарико и его командой сценарий референдума вряд ли может быть таковым.
Комментарии и дискуссии
Онлайн-беседа: «Доверие в обществе: как оно сегодня возможно?» (Видео)
29 декабря 2020 года в режиме онлайн состоялась беседа, в ходе которой ее участники обсудили изменение ситуации с доверием в беларусском обществе в ходе событий уходящего года.