Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
Савецкае сучаснае (Відэа)
Ленін амаль у кожным горадзе і ў шматлікіх вёсках, піянерыя, а ў календары чырвоным колерам пазначаныя савецкія святы. Нягледзячы на змену назвы з Савецкай Сацыялістычнай і канстытуцыйную незалежнасць сучасная Беларусь недалёка адышла ад савецкага мінулага. Што перашкаджае развітацца з саветчынаю?
Помнік Леніна перад будынкам парламенту, 7 лістапада — дзяржаўнае свята. У Беларусі ў пошуках савецкага мінулага далёка хадзіць не трэба. Вось толькі прысутнасць гэтага мінулага ў нашай сучаснасці мае і ўласныя наступствы.
Андрэй Ягораў, Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі:
«Мы спазняемся ў сваім развіцці з-за таго, што гэтая савецкая сістэма нормаў супраціўляецца зменам і не дазваляе нам быць сучаснымі , еўрапейскімі, і таму трэба з гэтымі працэсамі працаваць».
Хто з гэтымі працэсамі і як мае працаваць, адмыслоўцы спрабавалі высветліць на міжнародным круглым стале «Тэорыя і практыка дэсаветызацыі», які прайшоў у Мінску. Досведам дзяліліся эксперты з іншых постсавецкіх краінаў. У тым ліку тых, дзе да часткі камуністычнай спадчыны мелі выключныя пачуцці.
Давід Джышкарыяні, Інстытут развіцця свабоды слова, Грузя:
«У Грузіі знялі манумент Сталіна. Цяпер ідзе дыскусія, як перарабіць музей імя Сталіна (дагэтуль ён так называецца) у музей сталінізму».
Гэта сведчыць, што і тэмпы дэсаветызацыі і яе характар наўпрост залежаць ад таго, ці кіруе хтосьці гэтым працэсам.
Улад Вялічка, Міжнародны кансорцыум «ЕўраБеларусь»:
«Праблема дэсаветызацыі — гэта выклік для грамадства. Хто сапраўды ў беларускім грамадстве мае быць носьбітам гэтага працэсу, мае быць лідарам гэтага працэсу?»
Калі ў большасці былых савецкіх рэспублік дэсаветызацыяй кіравалі зверху, на самым высокім дзяржаўным узроўні, то кіраўнік Беларусі надаў працэса адваротны кірунак — рэсаветызацыі.
Аляксандр Лукашэнка, Прэзідэнт Беларусі (6 лістапада 2012 года):
«Калі мы святкуем дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі, для нас гэта перадусім каштоўнасць тых ідэяў і лозунгаў».
На якіх пабудаваная і сучасная дзяржаўная ідэалогія, падкрэслівае Лукашэнка. Адлюстроўваецца ж гэта і ў перапісанай ды акцэнтаванай па-новаму афіцыйнай гісторыі, і ў замежнапалітычных прыярытэтах, і, вядома, у дзяржаўных святах, калі Днём Незалежнасці абвесцілі 3 ліпеня.
Нягледзячы на гэта, грамадская думка хутчэй падзеленая.
Жыхары Мінска:
«Мы ўсё ж бліжэйшыя да Еўропы, і савецкая сімволіка мне не падабаецца».
«Я нарадзіўся яшчэ пры камунізме, быў камсамольцам, таму я лічу, няхай усё застаецца, як ёсць».
«Яно само адамрэ як нешта несучаснае, калі яго не падтрымліваць».
«Трэба неяк падтрымліваць гэтыя традыцыі. Напрыклад, свята, якое ў нас было ў лістападзе з нагоды Кастрычніцкай рэвалюцыі, — я лічу, што гэтае свята вельмі патрэбнае для сённяшняй Беларусі, бо ў моладзі трэба выхоўваць патрыятызм».
Што фактычна і маем, вось толькі патрыятызм гэты носіць савецкі знак якасці.
См. о круглом столе в медиа:
-
«Совок» в Беларуси живет и процветает (Фото)
-
Савецкае сучаснае (Відэа)
-
Беларусь никак не может расстаться с советским прошлым
-
Десоветизация: к критике настоящего через осознание прошлого
-
Советское прошлое давит на беларусское настоящее
-
Исследование: Старшее поколение Беларуси любит Лукашенко так же, как любило Сталина
См. также:
-
Татьяна Водолажская: Борьба с инакомыслием в сфере труда и занятости. Запрет на профессию: новое явление на старом фундаменте
-
Степан Стурейко: Роль архитектурного наследия в десоветизации образа беларусских городов в 1991-2012 годов
-
Юлия Галиновская: Праздник по-советски: официальная праздничная культура в Беларуси
-
Десоветизация в контексте трансформации беларусского общества
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»