Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
Лятучы ўніверсітэт пачынае новы сезон — з серыі адкрытых лекцый «Галоўнае пытанне»
30 верасня 2015 года Лятучы ўніверсітэт распачынае ўніверсітэцкі год і запрашае на адкрыццё новай серыі публічных лекцый пад агульнай назвай «Галоўнае пытанне».
Штотыдзень, па серадах, арганізатары збіраюцца ладзіць сустрэчы з беларускімі інтэлектуаламі, навукоўцамі, культурнымі дзеячамі, каб разам з імі разважаць над самымі рознымі гуманітарнымі, сацыяльнымі і культурнымі праблемамі.
Спадзяемся, што гэтыя лекцыі стануць часам і месцам пастаноўкі важных для мыслення пытанняў і супольнага пошуку адказаў на іх, аспрэчвання пазіцый, крытыкі падыходаў, цікавых інтэлектуальных і культурных вынаходніцтваў.
Для заангажаваных слухачоў — наведвальнікаў нашых лекцыйных курсаў і семінараў папярэдніх сезонаў — гэтыя лекцыі дазволяць паспрабаваць свае сілы ў практыкаванні тых мысленчых методык, якія мелі мажлівасць засвоіць у Лятучым ўніверсітэце. А для новых слухачоў гэта дасць магчымасць бліжэй пазнаёміцца з універсітэцкай супольнасцю, з ідэяй Універсітэта, адчуць атмасферу інтэлектуальнага асяроддзя.
Свае «галоўныя пытанні» паставяць перад слухачамі: Уладзімір Мацкевіч, Алесь Смалянчук, Ігар Бабкоў, Таццяна Вадалажская, Алесь Разанаў, Вячаслаў Бабровіч, Аксана Шэлест, Міхаіл Баярын, Святлана Карасёва, Ірына Махоўская, Алег Дзярновіч, Міхал Анемпадыстаў.
Афіцыйнае адкрыццё сезону лекцый адбудзецца 30 верасня 2015 года ў «Ў» (Мінск, прасп. Незалежнасці, 37а). З прамовай «Што можна ведаць пра непрадказальнае, або Што мы ведаем пра будучыню?» выступіць філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч. Пачатак у 18.30. Уваход вольны!
Звяртаем увагу, што наступныя лекцыі гэтай серыі, пры тым што застаюцца адкрытымі, будуць абавязваць слухачоў да папярэдняй рэгістрацыі. Гэта можна з рабіць, запоўніўшы заяўку альбо напісаўшы ліст нашаму каардынатару на электронную скрыню: [email protected] (у тэме ліста просьба пазначаць назву серыі «Галоўнае пытанне»).
Больш падрабязную інфармацыю пра лекцыі (расклад, тэмы, умовы ўдзелу) шукайце на сайце Лятучага ўніверсітэта: www.fly-uni.org.
Падпісацца на рассылку анонсаў, задаць пытанні, удакладніць дэталі можна праз адрас электроннай пошты: [email protected] або звярнуўшыся да каардынатара серыі лекцый — Юліі Галіноўскай — па нумары тэлефона: (+375 29) 7422040.
Расклад бліжэйшых лекцый:
- 7 кастрычніка — Алесь Смалянчук, тэма лекцыі: «Пасляваенная калектывізацыя ў Заходняй Беларусі ў асвятленні вуснай гісторыі» (вынікі першай экспедыцыі Беларускага архіва вуснай гісторыі, прысвечанай калектывізацыі);
- 14 кастрычніка — Ігар Бабкоў, тэма лекцыі: «Пасля філасофіі»;
- 21 кастрычніка — Вячаслаў Бабровіч, тэма лекцыі: «Супрацьстаянне фашызму і лібералізму на постсавецкай прасторы»;
- 28 кастрычніка — Алесь Разанаў (тэма лекцыі вызначыцца пазней).
UPD. Відэазапіс адкрытай лекцыі Уладзіміра Мацкевіча:
Гл. таксама:
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»