Они думали, что если запереть Мацкевича в тюрьме, то его голос в публичном пространстве замолкнет. Но так не бывает, чтобы заставить замолчать мысль.
Публічныя лекцыі «Urbi et Orbi»: Алесь Смалянчук
28 лютага 2014 года, у пятніцу, у межах цыкла публічных лекцый «Urbi et Orbi» Лятучага ўніверсітэта і Міжнароднага кансорцыюма «ЕўраБеларусь» выступіць вядомы беларускі гісторык Алесь Смалянчук.
У публічнай лекцыі пад назвай «Палессе і Скірмунты (па матэрыялах вуснай гісторыі)» доктар Алесь Смалянчук прадставіць вынікі свайго шматгадовага даследавання роду Скірмунтаў.
Доўгі час гэтай тэмай цікавіліся толькі нешматлікія адмыслоўцы і цікаўныя людзі, пры гэтым факталогія была небагатай. Для шырокага ж грамадства гісторыя Скірмунтаў была малазнаёмай ці не знаёмай зусім. У той жа час з гэтым родам на Палессі звязана нямала цікавых фактаў і падзей: гэта, бадай, самы паспяховы прыклад прадпрымальніцкай дзейнасці ў тагачаснай Беларусі. У 1836 годзе Скірмунты стварылі суконную фабрыку, куды ехалі працаваць майстры з Францыі і Нямеччыны. Імя Скірмунтаў гучала і на палітычнай арэне — Раман Скірмунт у 1918 годзе на кароткі час узначаліў урад Беларускай Народнай Рэспублікі.
Даследаванне Алеся Смаленчука грунтуецца на сумяшчэнні розных падыходаў: як традыцыйнага (праца з гістарычнымі дакументамі), так і новага, які толькі нядаўна ўвайшоў у практыку некаторых беларускіх гісторыкаў, — вуснай гісторыі. Менавіта выкарыстанне гэтага новага гістарычнага метаду і робіць працу асабліва цікавай і адметнай. Бо апытанне сведкаў не так даўно мінулай гісторыі дае нам не толькі новую факталогію датычна часу Рамана Скірмунта — часу зараджэння беларускага нацыянальнага руху. Тут, як кажа сам даследчык, падвоеная гісторыя: з аднаго боку, гэта запіс успамінаў, спроба стварыць пэўную нарацыю постаці Скірмунта, а з іншага боку - гэта даследаванне сённяшніх беларусаў, іх памяці, свядомасці, таго, як яна змянялася. Бо тое, што распавядаюць людзі, залежыць не толькі ад таго, што было 70-80 гадоў таму, але і ад таго, чым яны сёння жывуць, як успрымаюць жыццё.
Да якіх высноваў пра Беларусь пачатку ХХ стагоддзя, пра беларусаў пачатку XXI стагоддзя прыйшоў даследчык? Што з расповедаў пра нацыянальны рух на Беларусі праўда, а што міф? Нацыянальнае ці сацыяльнае — якімі прыярытэтамі жылі паспалітыя беларусы?
Запрашаем да разважанняў пра гэта разам з доктарам гістарычных навук Алесем Смаленчуком. Лекцыя «Палессе і Скірмунты (па матэрыялах вуснай гісторыі)» адбудзецца 28 лютага (пятніца) у крэатыўнай прасторы «ЦЭХ» (Мінск, прасп. Незалежнасці, 58/6). Пачатак у 18.30. Уваход вольны!
Больш падрабязна пра лекцыю, лектара і вусную гісторыю — у спецыяльна падрыхтаваных напярэдадні лекцыі інтэрв’ю: «Гісторык Алесь Смалянчук: Скірмунты стварылі на Палессі наш Ліверпуль на Ясельдзе» і «Мінулае і сучаснасць у межах адной «гісторыі».
Нагадаем, што ў сакавіку ў Лятучым універсітэце пачнецца курс Алеся Смаленчука «Вусная гісторыя: тэорыя і практыка», на які яшчэ можна падаць заяўку.
UPD.: Відэазапіс лекцыі:
Другие публикации
-
5 мая — онлайн-презентация социологического исследования Летучего университета
Летучий университет приглашает на онлайн-презентацию результатов исследования «Новые группы и социальная структура. Беларусское общество под воздействием инновационного и технологического развития».
-
Лятучы ўніверсітэт: «Адвечным шляхам» Ігната Абдзіраловіча — у фармаце аўдыёкнігі
Напісанае 100 год таму выбітнае філасофскае эсэ «Адвечным шляхам» Ігната Абдзіраловіча — цяпер у фармаце аўдыёкнігі!
-
«Гражданское общество: вопреки очевидности». Новый онлайн-курс Владимира Мацкевича
Дворовые лекции Владимира Мацкевича получили видеооформление — на Дистанционной платформе Летучего университета появился новый онлайн-курс: «Гражданское общество: вопреки очевидности».
-
22 декабря — онлайн-презентация аналитической записки «Биоэтика в общественном поле Беларуси»
Летучий университет завершает серию дискуссий и арт-событий о медицине, человеке и технологиях представлением аналитической записки «Биоэтика в общественном поле Беларуси».
Комментарии и дискуссии
Онлайн-беседа: «Доверие в обществе: как оно сегодня возможно?» (Видео)
29 декабря 2020 года в режиме онлайн состоялась беседа, в ходе которой ее участники обсудили изменение ситуации с доверием в беларусском обществе в ходе событий уходящего года.