Они думали, что если запереть Мацкевича в тюрьме, то его голос в публичном пространстве замолкнет. Но так не бывает, чтобы заставить замолчать мысль.
Хто атрымаў Прэмію Кангрэса даследчыкаў Беларусі? (Фота і відэа)
4-га верасня на IV Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі ў Коўне (Літва) абвясцілі пераможцаў Прэміі за лепшую навуковую публікацыю.
Прэмія Кангрэса за найлепшую навуковую публікацыю ў 2012-2013 гадах надавалася па трох намінацыях: гісторыя, сацыяльна-палітычныя навукі, гуманітарныя навукі.
Ацэнку намінаваных на Прэмію прац праводзілі больш за 30 экспертаў у розных навуковых галінах. У адрозненне ад мінулага года, сёлета Прэмія надавалась асобна: за найлепшую манаграфію і артыкул.
Урачыстую цырымонію вялі філосаф і літаратар Ігар Бабкоў і тэолаг Наталля Васілевіч. Узнагароды надавалі доктар гістарычных навук Валянцін Голубеў, філосаф і літаратар Валянцін Акудовіч і сацыёлаг Таццяна Вадалажская.
У намінацыі «Гісторыя. Манаграфіі» Прэмію атрымаў Алесь Белы за манаграфію «Хроніка Белай Русі: Імагалогія Беларусі ХІІ-ХVIII ст.».
Андрэй Ціхаміраў з артыкулам «Жаночыя вобразы ў «заходнерускай» нарацыі» стаў лепшым у намінацыі «Гісторыя. Артыкулы».
У намінацыі «Гуманітарныя навукі. Манаграфіі» лепшым стаў Уладзімір Лобач з працай «Міф. Прастора. Чалавек: беларускі традыцыйны ландшафт у семіятычнай перспектыве».
Праца «Капитализм и тревога» прынясла Андрэю Горных перамогу ў намінацыі «Гуманітарныя навукі. Артыкулы».
Прэмію ў намінацыі «Сацыяльныя навукі» атрымаў Ігар Расолька за працу «Факторы воспроизводства беларусской идентичности в пограничных пространствах Польши и Литвы».
Пасля атрымання пераможцамі ўзнагарод, удзельнікаў Кангрэса чакаў канцэрт гітарыста і выканаўцы Яўгена Барышнікава.
Міжнародны кансорцыум «ЕўраБеларусь» шчыра віншуе навукоўцаў з перамогай!
Відэазапіс надання Прэміі Кангрэса:
Пачатак цырымоніі
Гісторыя: Лепшая манаграфія
Гуманітарныя навукі: Лепшая манаграфія
Гісторыя: Артыкул
Гуманітарныя навукі: Артыкул
Сацыяльна-палітычныя навукі: Лепшы артыкул
Спявае Яўген Барышнікаў
Другие публикации
-
5 мая — онлайн-презентация социологического исследования Летучего университета
Летучий университет приглашает на онлайн-презентацию результатов исследования «Новые группы и социальная структура. Беларусское общество под воздействием инновационного и технологического развития».
-
Лятучы ўніверсітэт: «Адвечным шляхам» Ігната Абдзіраловіча — у фармаце аўдыёкнігі
Напісанае 100 год таму выбітнае філасофскае эсэ «Адвечным шляхам» Ігната Абдзіраловіча — цяпер у фармаце аўдыёкнігі!
-
«Гражданское общество: вопреки очевидности». Новый онлайн-курс Владимира Мацкевича
Дворовые лекции Владимира Мацкевича получили видеооформление — на Дистанционной платформе Летучего университета появился новый онлайн-курс: «Гражданское общество: вопреки очевидности».
-
22 декабря — онлайн-презентация аналитической записки «Биоэтика в общественном поле Беларуси»
Летучий университет завершает серию дискуссий и арт-событий о медицине, человеке и технологиях представлением аналитической записки «Биоэтика в общественном поле Беларуси».
Комментарии и дискуссии
Онлайн-беседа: «Доверие в обществе: как оно сегодня возможно?» (Видео)
29 декабря 2020 года в режиме онлайн состоялась беседа, в ходе которой ее участники обсудили изменение ситуации с доверием в беларусском обществе в ходе событий уходящего года.