Они думали, что если запереть Мацкевича в тюрьме, то его голос в публичном пространстве замолкнет. Но так не бывает, чтобы заставить замолчать мысль.
Лятучы ўніверсітэт: курс «Правілы аналітыкі: дадзеныя ды іх інтэрпрэтацыя»
З 12 верасня 2016 года пачаўся прыём заявак на агульнаўніверсітэцкія курсы і семінары ў Лятучым універсітэце. У ліку прапануемых курсаў новай адукацыйнай праграмы — курс «Правілы аналітыкі: дадзеныя ды іх інтэрпрэтацыя».
Сучаснае жыццё напоўненае вымярэннямі і дадзенымі, якія збіраюцца кожнае і імгненне — так, што падаецца ўсё нашае жыццё апісана праз іх. Застаецца толькі б атрымаць да іх доступ, і шмат таямніц стане зразумелымі. Мы дазнаемся пра тое, што схавана пад бюрактарычнымі працэдурамі, незразумелымі словамі і шматлікімі фактамі. Рух да выкарыстання адкрытых дадзеных звязаны не толькі з ведай, але і з магчымасцямі разумення, аналізу, прыняцця рашэння і, у выніку, далучэння да кіравання сваім жыццём, нашым агульным жыццём.
Але ўсё гэта магчыма толькі пры ўмове валодання дакладнымі інструментамі сбору, аналізу і інтэпрытацыі дадзеных. Калі гэтая умова не выконваецца, мы патрапляем у пастку штучнай карціны свету, неадэватных высноў і, нарэшце, памылак у дзеянні.
Курс будуць весці:
- Андрэй Ягораў — метадолаг і палітолаг, магістар палітычных навук, дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі, эксперт Агенцтва гуманітарных тэхналогій;
- Тацяна Вадалажская — метадолаг і сацыёлаг, кандыдат сацыялагічных навук, эксперт Агенцтва гуманітарных тэхналогій, старшы аналітык Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі;
- Алена Барадачова — матэматык, загадчык сектарам матэматычнай апрацоўкі і аналізу сацыялагічнай інфармацыі Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі.
Прапанаваны курс будзе пабудаваны на высвятленні шэрагу пытанняў, звязаных з базавымі памылкамі ў аналітычнай працы і інтэрпрэтацыі дадзеных. Плануецца, што падчас курса будуць разгледжаны і абмеркаваны наступныя тэмы:
- Адкрытыя дадзеныя — адкрытыя магчымасць;
- Што такое добра і што такое кепска ў аналітычнай працы. 10 пунктаў па якіх можна зразумець, ці давяраць аналітыцы;
- Тэорыя ўсяго, ці Як павінна быць пабудавана даследаванне;
- Карціна свету праз статыстычныя законы: межы і магчымасці разумення;
- Правілы чытання і інтэпрэтацыі дадзеных (табліцы, адсоткі і г.д.);
- Сувязь паміж з’явамі.
Курс будзе ісці цягам вясновага семестра.
Запісацца на курс можна да 10 кастрычніка 2016 года!
Гл. таксама: Адукацыйная праграма Лятучага ўніверсітэта 2016-2017 года
Другие публикации
-
5 мая — онлайн-презентация социологического исследования Летучего университета
Летучий университет приглашает на онлайн-презентацию результатов исследования «Новые группы и социальная структура. Беларусское общество под воздействием инновационного и технологического развития».
-
Лятучы ўніверсітэт: «Адвечным шляхам» Ігната Абдзіраловіча — у фармаце аўдыёкнігі
Напісанае 100 год таму выбітнае філасофскае эсэ «Адвечным шляхам» Ігната Абдзіраловіча — цяпер у фармаце аўдыёкнігі!
-
«Гражданское общество: вопреки очевидности». Новый онлайн-курс Владимира Мацкевича
Дворовые лекции Владимира Мацкевича получили видеооформление — на Дистанционной платформе Летучего университета появился новый онлайн-курс: «Гражданское общество: вопреки очевидности».
-
22 декабря — онлайн-презентация аналитической записки «Биоэтика в общественном поле Беларуси»
Летучий университет завершает серию дискуссий и арт-событий о медицине, человеке и технологиях представлением аналитической записки «Биоэтика в общественном поле Беларуси».
Комментарии и дискуссии
Онлайн-беседа: «Доверие в обществе: как оно сегодня возможно?» (Видео)
29 декабря 2020 года в режиме онлайн состоялась беседа, в ходе которой ее участники обсудили изменение ситуации с доверием в беларусском обществе в ходе событий уходящего года.