Они думали, что если запереть Мацкевича в тюрьме, то его голос в публичном пространстве замолкнет. Но так не бывает, чтобы заставить замолчать мысль.
Лятучы ўніверсітэт: Метадалагічная школа магістраў гульні
Метадалагічная школа магістраў гульні дзейнічае ў Лятучым універсітэце з пачатку 2016 года, і зараз у матываваных людзей з’явіўся цудоўны шанец далучыцца да яе працы. Заяўкі на паступленне ў Школу прымаюцца да 10 кастрычніка 2016 года.
Кіраўнікі Школы: Уладзімір Мацкевіч і Таццяна Вадалажская.
У межах школы беларуская метадалагічная супольнасць прапануе інавацыйны падыход да адукацыі. Мы арыентуемся не на прафесіі, дысцыпліны ці тэмы, а на фармаванне асобай формы мыслення, дзеяння і ладу жыцця — Homo ludens (чалавека гуляючага, людэніта).
Чалавек гуляючы — гэта нашае бачанне антрапалагічнай перспектывы сучаснага чалавека, якая скіравана на асваенне мыслення для гуманітарнай практыкі ва ўмовах множнасці сусветаў. Мы запрашаем удзельнікаў падчас навучання выбудаваць з сабе Homo ludens праз супольнае засваенне метадаў, падыходаў і практыкі самаарганізацыі і самавызначэння. На гэтым шляху мы прапануем напрацаваны ў метадалагічным падыходзе спосабы мыслення, самавызначэння і стасункаў са светам.
У праграму школы ўваходзяць:
- засваенне базавых метадаў і падыходаў метадалагічнай працы (анталагічная праца, схематэхніка, рэфлексія і праблематызацыя, праграмаванне, гульняпрактыка);
- праца з асабістай адукацыйнай і кар’ернай траекторыяй;
- самавызначэнне і арганізацыя асабістай і супольнай дзейнасці арыентаванай на Беларусь (даследаванні, праекты і г.д.);
- асваенне разнастаўных форм актуальнага беларускага мыслення "тут і цяпер";
- арганізацыя і ўдзел ва ўніверсітэцкай гульні;
- удзел у клубная прасторы метадалагічнай супольнасці.
У працы школы будуць браць удзел асноўныя чальцы метадалагічнай супольнасці: Уладзімір Мацкевіч, Таццяна Вадалажская, Андрэй Ягораў, Аксана Шэлест, Зміцер Галіноўскі і інш. У адукацыйны працэс у школе будуць уключаны заняткі з шырокім колам мысляроў з Калегіума Лятучага ўнвіерсітэта: Ігар Бабкоў, Міхаіл Баярын, Міхал Анемпадыстаў і інш.
У школу запрашаюцца тыя, хто:
- маюць і свабодны час і лад жыцця для мыслення;
- маюць амбіцыі па сістэмных пераўтварэннях грамадства і гатовыя да "гульні ў Беларусь";
- шукаюць адказаў на падставовыя пытанні і гатовыя да радыкальных зменаў у сябе: карціне свету, метадах, ладу жыцця.
Школа разлічана на 2,5 універсітэцкія гады.
Заняткі ў Школе пачаліся ў студзені 2016 года і заканчваюцца ў траўні 2018 года. Але ў самых матываваных з’явіўся шанец далучыцца да працы Школы зараз!
Каб патрапіць у Школу неабходна да 10 карстрычніка 2016 года падаць заяўку (запоўніць анкету і даслаць матывацыйны ліст) па спасылцы ніжэй.
Усе падаўшыеся будуць запрошаны да сумоўя.
Пры адборы будзе ўлічваецца:
- папярэдняе знаёмства з метадалагічным падыходам (пройдзеныя курсы Уладзіміра Мацкевіча, Андрэя Ягорава ці Таццяны Вадалажскай у Лятучым універсітэце, самастойнае знаёмства з СМД-метадалогіяй);
- самавызначэнне ў накірунку выбодовы сваёй індывідуальнай траекторыі ў бок метадалогіі;
- наяўнасць практычных задач, якія патрабуюць метадалагічных сродкаў для іх вырашэння.
Заяўкі на паступленне ў Школу прымаюцца да 10 кастрычніка 2016 года!
Іншыя школы магістраў гульні:
Гл. таксама: Адукацыйная праграма Лятучага ўніверсітэта 2016-2017 года
Другие публикации
-
5 мая — онлайн-презентация социологического исследования Летучего университета
Летучий университет приглашает на онлайн-презентацию результатов исследования «Новые группы и социальная структура. Беларусское общество под воздействием инновационного и технологического развития».
-
Лятучы ўніверсітэт: «Адвечным шляхам» Ігната Абдзіраловіча — у фармаце аўдыёкнігі
Напісанае 100 год таму выбітнае філасофскае эсэ «Адвечным шляхам» Ігната Абдзіраловіча — цяпер у фармаце аўдыёкнігі!
-
«Гражданское общество: вопреки очевидности». Новый онлайн-курс Владимира Мацкевича
Дворовые лекции Владимира Мацкевича получили видеооформление — на Дистанционной платформе Летучего университета появился новый онлайн-курс: «Гражданское общество: вопреки очевидности».
-
22 декабря — онлайн-презентация аналитической записки «Биоэтика в общественном поле Беларуси»
Летучий университет завершает серию дискуссий и арт-событий о медицине, человеке и технологиях представлением аналитической записки «Биоэтика в общественном поле Беларуси».
Комментарии и дискуссии
Онлайн-беседа: «Доверие в обществе: как оно сегодня возможно?» (Видео)
29 декабря 2020 года в режиме онлайн состоялась беседа, в ходе которой ее участники обсудили изменение ситуации с доверием в беларусском обществе в ходе событий уходящего года.