Они думали, что если запереть Мацкевича в тюрьме, то его голос в публичном пространстве замолкнет. Но так не бывает, чтобы заставить замолчать мысль.
Зварот БНП у сувязі з сітуацыяй будаўніцтва ў ахоўнай зоне ўрочышча Курапаты
27 лютага 2017 года Каардынацыйны камітэт Беларускай нацыянальнай платформы грамадзянскай супольнасці выступіў са зваротам што да сітуацыі вакол будаўніцтва ў ахоўнай зоне ўрочышча Курапаты.
Зварот
Каардынацыйнага камітэта
Беларускай нацыянальнай платформы
Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства
«У сувязі з сітуацыяй будаўніцтва ў ахоўнай зоне ўрочышча Курапаты»
27 лютага 2017 года
З 17 лютага 2017 года ў ахоўнай зоне гісторыка-культурнай каштоўнасці «Месца згубы ахвяр палітычных рэпрэсій 1930-1940-х гадоў ва ўрочышчы Курапаты» пачалося будаўніцтва офіснага цэнтра. Будаўнічыя работы выконваюцца генпадрадчыкам ТАА «Белрэканструкцыя» па замове ТАА «КІПрэканструкцыя» і пачаты пры сумніўных, з юрыдычнага пункту гледжання, абставінах выдзялення ўчастка і распрацоўкі праекта, без праходжання праектам грамадскага абмеркавання і без адпаведнага ўзгаднення Міністэрства культуры. Факт будаўніцтва ў ахоўнай зоне ўрочышча Курапаты выклікаў рэзка негатыўную рэакцыю як мясцовых жыхароў бліжэйшых дамоў па вул. Мірашнічэнкі, так і шырокай грамадскасці г. Мінска і ў цэлым Рэспублікі Беларусь. Другі тыдзень грамадскія актывісты блакуюць спробы будаўнічых работ і нясуць кругласутачнае дзяжурства ў Курапатах.
Урочышча Курапаты мае вялікае сімвалічнае і гістарычнае значэнне для г. Мінска і ўсёй Беларусі як месца памяці ахвяр масавых палітычны рэпрэсій 1937—1940-х гадоў. Курапаты былі месцам расстрэлаў і пахаванняў дзясяткаў тысяч жыхароў Беларусі, рэпрэсаваных органамі НКУС. Любыя дзеянні, накіраваныя на грэбаванне гістарычнай памяццю і разбурэнне Мемарыяла як ў дадзеным выпадку, так і раней сустракалі рэзкую рэакцыю і супраціў з боку грамадскіх арганізацый і ініцыятыў, журналісцкай і акадэмічнай супольнасці, актыўных неабыякавых грамадзян нашай краіны.
Відавочна, што працяг будаўніцтва можа справакаваць далейшую эскалацыю канфлікта, рост сацыяльнай напружанасці і процістаянне розных груп насельніцтва. У актуальнай складанай эканамічнай і знешнепалітычнай сітуацыі такія дзеянні вядуць да ўзнікнення новых раздзяляльных ліній у грамадстве і нясуць істотную пагрозу сацыяльна-палітычнай стабільнасці.
Узнікшы канфлікт сведчыць аб істотных недахопах у дзеючай у г. Мінску сістэме прыняцця рашэнняў па выдзяленні пляцовак пад будаўніцтва, якія прымаюцца без належнай павагі да раней прынятых заканадаўчых норм і дэманструюць фармальны падыход да ўліку інтарэсаў мясцовых жыхароў.
Мы заклікаем да неадкладнага спынення будаўніцтва з мэтай ліквідацыі ўзнікшага супрацьстаяння і пачатку дыялогу аб далейшым лёсе вылучанага ўчастка. Мы таксама лічым, што як для вырашэння актуальнай сітуацыі, так і для таго, каб пазбегнуць паўторнага ўзнікнення падобных канфліктаў у будучыні, неабходны ўсебаковы ўлік інтарэсаў усіх зацікаўленых бакоў, а менавіта:
- мясцовых жыхароў тэрыторый, якія забудоўваецца альбо рэканструююцца;
- грамадскіх актывістаў, прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый;
- экспертаў у галіне аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей, аховы аб'ектаў прыроды, экспертаў у галіне развіцця гарадскіх тэрыторый, гарадскога транспарту і г.д.;
- гісторыкаў і даследчыкаў;
- падрадчыка і заказчыка будаўніцтва;
- мясцовых і нацыянальных органаў тэрытарыяльнай улады і прадстаўнікоў профільных міністэрстваў.
Мы перакананыя, што працоўныя механізмы ўзгаднення інтарэсаў і прыняцця рашэнняў у галіне развіцця гарадоў магчымыя і неабходныя. Толькі яны дазволяць знізіць нарастаючы за апошні час узровень канфліктнасці ў пытаннях гарадскога развіцця.
Са свайго боку мы гатовыя садзейнічаць выпрацоўцы і рэалізацыі падобных узгадняючых механізмаў.
Каардынацыйны камітэт Беларускай нацыянальнай платформы ФГС УП
Спампаваць дакумент
Скачать документ
Другие публикации
-
5 мая — онлайн-презентация социологического исследования Летучего университета
Летучий университет приглашает на онлайн-презентацию результатов исследования «Новые группы и социальная структура. Беларусское общество под воздействием инновационного и технологического развития».
-
Лятучы ўніверсітэт: «Адвечным шляхам» Ігната Абдзіраловіча — у фармаце аўдыёкнігі
Напісанае 100 год таму выбітнае філасофскае эсэ «Адвечным шляхам» Ігната Абдзіраловіча — цяпер у фармаце аўдыёкнігі!
-
«Гражданское общество: вопреки очевидности». Новый онлайн-курс Владимира Мацкевича
Дворовые лекции Владимира Мацкевича получили видеооформление — на Дистанционной платформе Летучего университета появился новый онлайн-курс: «Гражданское общество: вопреки очевидности».
-
22 декабря — онлайн-презентация аналитической записки «Биоэтика в общественном поле Беларуси»
Летучий университет завершает серию дискуссий и арт-событий о медицине, человеке и технологиях представлением аналитической записки «Биоэтика в общественном поле Беларуси».
Комментарии и дискуссии
Онлайн-беседа: «Доверие в обществе: как оно сегодня возможно?» (Видео)
29 декабря 2020 года в режиме онлайн состоялась беседа, в ходе которой ее участники обсудили изменение ситуации с доверием в беларусском обществе в ходе событий уходящего года.