Они думали, что если запереть Мацкевича в тюрьме, то его голос в публичном пространстве замолкнет. Но так не бывает, чтобы заставить замолчать мысль.
Дзіяну Серадзюк судзяць за Курапаты паводле сведчанняў рабочых «Белрэканструкцыі»
Суд Першамайскага раёна Мінска слухае адміністрацыйную справу супраць журналісткі сайта EuroBelarus.Info Дзіяны Серадзюк.
Яе вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі ў Курапатах 21 лютага (арт. 23.34 КаАП).
Нягледзячы на тое, што суд быў прызначаны на 9.30 раніцы, запускаць людзей у будынак суда пачалі за лічаныя хвіліны да працэсу, пасля чаго яшчэ некалькі разоў прасілі людзей выйсці і ўвайсці зноў. У сувязі з гэтым, не ўсе ахвочыя здолелі патрапіць на працэс, паведамляе ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў».
У першай палове дня ў якасці сведкі ў судзе выступіў зваршчык ААТ «Белрэканструкцыя» Уладзімір Карышын. Ён заявіў, што бачыў журналістку на акцыі ў Курапатах:
«Твар Серадзюк мне знаёмы, яна там прысутнічала, што дакладна рабіла, я ня ведаю. Хадзіла. Ці то сукенцы, ці то ў спадніцы даўгой цёмнага колеру. Пра падзеі 21 лютага мяне апытвалі ў міліцыі 27 чысла. Пратакол апытання прынеслі гатовым, напалову напісаным ад рукі, напалову надрукаваным. Супрацоўнік міліцыі зачытаў пратакол, усё там правільна, я падпісаў», — заявіў суду Уладзімір Карышын.
Пасля гэтага ў судзе абвешчаны перапынак да 14:00.
«Адразу 8 чалавек па адной справе праходзяць, і ва ўсіх абвінавачванні пад капірку: «у складзе групы грамадзян, актыўна пікетавала, замінала будоўлі, выказвала сваё незадавальненне, вешала БЧБ-сцягі, ламала агароджу і кідалася пад тэхніку, на заўвагі супрацоўнікаў міліцыі не рэагавала...», — каментуе справу сама журналістка.
Таксама Дзіяна Серадзюк падкрэсліла, што пратакол ўбачыла толькі ўчора падчас азнаямлення са справай.
А ў пратаколе ўжо было ўказана, што яна адмовілася падпісаць гэты дакумент.
Адзначым, журналістам цягам апошніх дзён прад’яўляюць абвінавачванні ў парушэнні арт. 23.34 КоАП (парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў). Адпаведныя пратаколы, да прыкладу, былі складзеныя на журналістку-фрылансерку з Гомеля Ларысу Шчыракову. Таксама позву ў Цэнтральны РАУС Гомеля на 15 сакавіка атрымаў старшыня Гомельскай філіі ГА «БАЖ» Анатоль Гатоўчыц, які быў у Рагачове ад інфармацыйнай кампаніі БелаПАН падчас нядзельнай акцыі пратэсту. Яго выклікаюць у сувязі з адміністрацыйным парушэннем паводле арт. 23.34 КаАП.
Другие публикации
-
5 мая — онлайн-презентация социологического исследования Летучего университета
Летучий университет приглашает на онлайн-презентацию результатов исследования «Новые группы и социальная структура. Беларусское общество под воздействием инновационного и технологического развития».
-
Лятучы ўніверсітэт: «Адвечным шляхам» Ігната Абдзіраловіча — у фармаце аўдыёкнігі
Напісанае 100 год таму выбітнае філасофскае эсэ «Адвечным шляхам» Ігната Абдзіраловіча — цяпер у фармаце аўдыёкнігі!
-
«Гражданское общество: вопреки очевидности». Новый онлайн-курс Владимира Мацкевича
Дворовые лекции Владимира Мацкевича получили видеооформление — на Дистанционной платформе Летучего университета появился новый онлайн-курс: «Гражданское общество: вопреки очевидности».
-
22 декабря — онлайн-презентация аналитической записки «Биоэтика в общественном поле Беларуси»
Летучий университет завершает серию дискуссий и арт-событий о медицине, человеке и технологиях представлением аналитической записки «Биоэтика в общественном поле Беларуси».
Комментарии и дискуссии
Онлайн-беседа: «Доверие в обществе: как оно сегодня возможно?» (Видео)
29 декабря 2020 года в режиме онлайн состоялась беседа, в ходе которой ее участники обсудили изменение ситуации с доверием в беларусском обществе в ходе событий уходящего года.