Они думали, что если запереть Мацкевича в тюрьме, то его голос в публичном пространстве замолкнет. Но так не бывает, чтобы заставить замолчать мысль.
Каардынацыйная група ЕС-Беларусь правяла трэці раўнд сустрэч
3-4 красавіка 2017 года ў Мінску адбылося пасяджэнне Каардынацыйнай групы ЕС-Беларусь. Папярэднія сустрэчы ў такім фармаце адбыліся ў красавіку і лістападзе 2016 года.
Дэлегацыю Еўрапейскага Саюза ўзначальваў Томас Маер-Хартынг, выканаўчы дырэктар па пытаннях Еўропы і Цэнтральнай Азіі ў Еўрапейскай службе знешніх дзеянняў. У дэлегацыю ўваходзілі прадстаўнікі Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў і генеральных дырэктаратаў Еўрапейскай камісіі, адказных за пытанні Еўрапейскай палітыкі суседства, гандлю, энергетыкі, а таксама ўнутраных спраў. Беларуская дэлегацыя працавала пад кіраўніцтвам Алега Краўчанкі, намесніка міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь, і ўключала ў сябе прадстаўнікоў іншых галіновых міністэрстваў.
У сустрэчах таксама бралі ўдзел беларускія эксперты і прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, у тым ліку: Улад Вялічка, нацыянальны каардынатар Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства ў Беларусі, Святлана Каралёва, старшыня Каардынацыйнага камітэта Беларускай нацыянальнай платформы ФГС УП, і Алег Гулак, кіраўнік Беларускага Хельсінскага камітэта
Дэлегацыю ЕС прымалі міністр замежных спраў Уладзімір Макей і Максім Рыжанкоў, першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта.
У кантэксце падзей апошняга часу дэлегацыя Еўрапейскага Саюза падкрэсліла, што нягледзячы на заклікі міжнароднай супольнасці праяўляць стрыманасць, дзеянні ўладаў, у тым ліку прэвентыўныя арышты напярэдадні і вялікая колькасць арыштаў і затрыманняў мірных дэманстрантаў у дзень 25 сакавіка, былі безразборлівымі і неналежнымі і што такія абмежаванні свабоды выказванняў і сходаў супярэчаць заяўленай Беларуссю палітыцы дэмакратызацыі і яе міжнародным абавязальніцтвам.
На ўсіх сустрэчах дэлегацыя Еўрапейскага Саюза зазначала, што канкрэтныя і незваротныя крокі з боку Беларусі да забеспячэння ўніверсальных фундаментальных свабод, у тым ліку свабод выказвання, сходаў і СМІ, а таксама вяршэнства права і правоў чалавека, у тым ліку скасаванне смяротнага пакарання, застануцца ключавымі пры фармаванні будучай палітыкі ЕС у дачыненні да Беларусі і адносін ЕС з гэтай краінай.
Падчас абмеркавання на сустрэчах тэмы будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Астраўцы еўрапейскі бок падкрэсліў неабходнасць поўнай празрыстасці і супрацоўніцтва па пытаннях ядзернай бяспекі.
Падчас пасяджэння Каардынацыйнай групы ЕС-Беларусь асобная сесія была прысвечаная правам чалавека і палітычным свабодам. У дадатак, быў абмеркаваны шырокі спектр асабліва важных для грамадзянскай супольнасці пытанняў, у тым ліку пытанняў мабільнасці, кантактаў паміж людзьмі, гандлю, энергетыкі, мытнай дзейнасці, транспарту, навакольнага асяроддзя, навуковых даследаванняў, адукацыі, санітарных і фітасанітарных стандартаў, сельскай гаспадаркі і сацыяльнай абароны. Бакі абмяняліся поглядамі на падзеі ў рэгіёне.
Дэлегацыя Еўрапейскага Саюза таксама прадставіла сваю прапанову па Прыярытэтах партнёрства ЕС і Беларусі з акцэнтам на належнае кіраванне, умацаванне інстытутаў і вяршэнства права, мабільнасць і кантакты паміж людзьмі ў адпаведнасці з прыярытэтамі, узгодненымі усімі партнёрамі на Рыжскім саміце Усходняга партнёрства ў 2015 годзе.
У адпаведнасці з прынятай у ЕС палітыкай супрацоўніцтва і задзейнічання грамадзянскай супольнасці дэлегацыя Еўрапейскага Саюза таксама заклікала ўлады да шырокіх кансультацый з усімі зацікаўленымі бакамі і правяла асобныя сустрэчы з беларускімі праваабаронцамі, прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці і апазіцыйных рухаў. Еўрапейскі Саюз зноў пацвердзіў сваю прыхільнасць мэце забеспячэння стабільнай, дэмакратычнай і квітнеючай будучыні Беларусі на карысць яе народа і будзе і надалей працаваць разам з усімі зацікаўленымі бакамі для дасягнення гэтай важнай мэты.
Другие публикации
-
5 мая — онлайн-презентация социологического исследования Летучего университета
Летучий университет приглашает на онлайн-презентацию результатов исследования «Новые группы и социальная структура. Беларусское общество под воздействием инновационного и технологического развития».
-
Лятучы ўніверсітэт: «Адвечным шляхам» Ігната Абдзіраловіча — у фармаце аўдыёкнігі
Напісанае 100 год таму выбітнае філасофскае эсэ «Адвечным шляхам» Ігната Абдзіраловіча — цяпер у фармаце аўдыёкнігі!
-
«Гражданское общество: вопреки очевидности». Новый онлайн-курс Владимира Мацкевича
Дворовые лекции Владимира Мацкевича получили видеооформление — на Дистанционной платформе Летучего университета появился новый онлайн-курс: «Гражданское общество: вопреки очевидности».
-
22 декабря — онлайн-презентация аналитической записки «Биоэтика в общественном поле Беларуси»
Летучий университет завершает серию дискуссий и арт-событий о медицине, человеке и технологиях представлением аналитической записки «Биоэтика в общественном поле Беларуси».
Комментарии и дискуссии
Онлайн-беседа: «Доверие в обществе: как оно сегодня возможно?» (Видео)
29 декабря 2020 года в режиме онлайн состоялась беседа, в ходе которой ее участники обсудили изменение ситуации с доверием в беларусском обществе в ходе событий уходящего года.