Они думали, что если запереть Мацкевича в тюрьме, то его голос в публичном пространстве замолкнет. Но так не бывает, чтобы заставить замолчать мысль.
30 траўня ў Мінску — прэзентацыя кнігі Міхала Анемпадыстава «Колер Беларусі»
У перадапошні дзень вясны адбудзецца доўгачаканая прэзентацыя кнігі мастака і дызайнера Міхала Анемпадыстава «Колер Беларусі».
З даследваннем «Колер Беларусі» ў фармаце выставы і займальных лекцый цікаўныя да беларускай культуры знаёмыя даўно. Цяпер шматгадовая даследчыцкая праца Міхала Анемпадыстава ўвасобілася ў кнігу — шыкоўны дызайнерскі альбом.
«Візуальны матэрыялы кожнага з раздзелаў: «Белы», «Чорны», «Чырвоны», «Сіні. Блакітны», «Шэры», «Залаты. Жоўты», «Зялёны» суправаджаюць разгорнутыя аўтарскія тэксты. Гэта экскурсы ў культуралогію колераў. Кожны колер прадстае як прадукт культуры, для якога на пэўным этапе гісторыі з’яўляецца адпаведная назва, увасабляючы ягоны знакавы сэнс, сімвалічную інфармацыю, маркёрныя функцыі», — распавядае доктар мастацтвазнаўства, дацэнт катэдры этнаграфіі і фальклору БДУКМ Вольга Лабачэўская, рэцэнзент гэтай даследчыцкай працы.
Філосаф, літаратар і рэдактар кнігі Валянцін Акудовіч азначае яе так: «Калі б мяне папрасілі адным словам ахарактарызаваць кнігу Міхала, дык гэтым словам было б: «Патрэбная». Мне яна бачыцца надзвычай патрэбнай кнігай для ўсіх, хто хоча заглыбіцца ў самую сутву Беларусі праз гісторыю яе колераў. І я пэўны, што бальшыня чытачоў адкрые для сябе новы свет, пра існаванне якога нават не здагадвалася, нягледзячы на ўсе свае ўніверсітэты».
Лятучы ўніверсітэт запрашае ўсіх зацікаўленых 30 траўня, у аўторак, у Галерэю Беларускага саюза дызайнераў (Мінск, вул. Брылеўская, 14, уваход са двара). Пачатак імпрэзы ў 19.30. Уваход вольны!
Кніга Міхала Анемпадыстава «Колер Беларусі» выдадзеная ў межах Міжнароднага праекта па развіцці культурнай спадчыны CHOICE.
Па дадатовую інфармацыю звяртайцеся па нумарах тэлефона: (+375 29) 7422040 (Юлія), (+375 44) 7424832 (Лізавета).
Сачыце таксама за мерапрыемствам у Фэйсбуку.
Другие публикации
-
5 мая — онлайн-презентация социологического исследования Летучего университета
Летучий университет приглашает на онлайн-презентацию результатов исследования «Новые группы и социальная структура. Беларусское общество под воздействием инновационного и технологического развития».
-
Лятучы ўніверсітэт: «Адвечным шляхам» Ігната Абдзіраловіча — у фармаце аўдыёкнігі
Напісанае 100 год таму выбітнае філасофскае эсэ «Адвечным шляхам» Ігната Абдзіраловіча — цяпер у фармаце аўдыёкнігі!
-
«Гражданское общество: вопреки очевидности». Новый онлайн-курс Владимира Мацкевича
Дворовые лекции Владимира Мацкевича получили видеооформление — на Дистанционной платформе Летучего университета появился новый онлайн-курс: «Гражданское общество: вопреки очевидности».
-
22 декабря — онлайн-презентация аналитической записки «Биоэтика в общественном поле Беларуси»
Летучий университет завершает серию дискуссий и арт-событий о медицине, человеке и технологиях представлением аналитической записки «Биоэтика в общественном поле Беларуси».
Комментарии и дискуссии
Онлайн-беседа: «Доверие в обществе: как оно сегодня возможно?» (Видео)
29 декабря 2020 года в режиме онлайн состоялась беседа, в ходе которой ее участники обсудили изменение ситуации с доверием в беларусском обществе в ходе событий уходящего года.