Журналисты газеты «Белорусы и рынок» в своей программе «Умные люди» задают вопросы приглашенным экспертам.
Выступления |
Грамадзянская супольнасць на мяжы распаду (Відэа і фота)
5 траўня 2015 года ў Мінску прайшоў круглы стол «Усходняе партнёрства напярэдадні Рыжскага саміта», ініцыяваны Беларускай нацыянальнай платформай Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства.
Фармальная актуальнасць сустрэчы — падрыхтоўка да Саміта Усходняга партнёрства, што мусіць адбыцца ў Рызе 21-22 траўня.
Аднак больш важным сталася фактычнае прызнанне падчас мерапрыемства крытычнага стану як самой праграмы «Усходняе партнёрства», а таксама стану грамадзянскай супольнасці як пасярэдніка ў рэалізацыі гэтай праграмы ў Беларусі.
Па-першае, як адзначылі ўдзельнікі круглага стала, сама праграма «Усходняе партнёрства» ў сувязі з бягучай геапалітычнай сітуацыяй зайшла ў крытычную фазу. Пры гэтым Беларусь на афіцыйным узроўні, не захацела і не змагла скарыстацца тымі магчымасцямі рэформ, якія прапаноўвала гэтая праграма.
Па-другое, фактычна Беларуская нацыянальная платформа грамадзянскай супольнасці, па словах удзельнікаў, знаходзіцца ў фазе стагнацыі і ў «замарожанасці», згубіўшы сваю першапачатковую дынаміку і патэнцыял інавацый. Часткова пра гэта сведчыць і колькасць удзельнікаў мерапрыемства.
Так, на крыглым стале прысутнічалі 10-15 арганізацый, у той час як у склад Нацыянальнай платформы ўваходзіць больш за 60 арганізацый.
Прычыны крызісу, на думку актыўных удзельнікаў, звязаныя з дзвума фактарамі:
- з адсутнасцю прызнання грамадзянскай супольнасці ў якасці партнёра з боку беларускай дзяржавы;
- з нізкім узроўні кансалідацыі ўнутры самой грамадзянскай супольнасці (з адсутнасцю кропкі прыцягнення праеўрапейскіх сіл).
У сувязі са склаўшымся становішчам былі агучаныя прапановы аб «роспуску Нацыянальнай платформы» (Уладзімір Мацкевіч), фармальным «замарожваннні» яе дзейнасці (Андрэй Ягораў), пераключэнне прыярытэтаў на дзейнасць у іншых сферах (сацыяльнай, культурнай і г.д.).
З больш разгорнутай аргументацыяй Уладзіміра Мацкевіча адносна прычын крызісу ў Нацыянальнай платформе і неабходнасцю роспуска БНП можна пазнаёміцца па спасылцы.
Разам з тым, шэраг удзельнікаў выказаліся за спробу ажыўлення дзейнасці Нацыянальнай платформы і фармуляванне далейшай стратэгіі яе развіцця.
Як адзначыў Андрэй Ягораў, нацыянальны каардынатар Форума грамадзянкай супольнасці па Беларусі, канчатковае рашэнне аб лёсе Нацыянальнай платформы будзе прынятае на канферэнцыі БНП у чэрвені 2015 года.
Каментар Улада Вялічкі:
Каментар Андрэя Ягорава:
Андрэй Ягораў, нацыянальны каардынатар Форума грамадзянскай супольнасці па Беларусі, агучвае магчымыя прапановы БНП да Рыжскага саміта Усходняга партнёртва
Таццяна Зялко, старшыня арганізацыі «Наша пакаленне»
Уладзімір Мацкевіч, старшыня Рады Міжнароднага кансорцыума «ЕўраБеларусь»
Сяргей Мацкевіч (Асамблея НДА Беларусі), Улад Вялічка (Міжнародны кансорцыум «ЕўраБеларусь»), Андрэй Ягораў (нацыянальны каардынатар Форума па Беларусі, Цэнтр еўрапейскай трансфрмацыі)
Другие публикации
-
Оксана Шелест: «Кооперация организаций гражданского общества и органов государственного управления: неустойчивые достижения» (Видео)
6 декабря 2018 года в Минске прошла конференция «Государственное управление в Беларуси: инновации и/или стабильность?», организованная Школой молодых менеджеров публичного администрирования SYMPA.
-
Уладзімір Мацкевіч: Выдумляць нацыянальную ідэю — гэта ўсё лухта! (Відэа)
За амаль тры дзесяцігоддзі незалежнасці Беларусь так і не здолела сфармуляваць нацыянальную ідэю. Яе няма ні ва ўлады, ні ў апазіцыі, не можа яе ўцямна выказаць грамадзянская і экспертная супольнасць.
-
Стрим-программа «Горизонт событий. Трикстер-Ёлочка» (Видео)
События в Минске 25 марта, биткоины, тунеядцы, «Белый легион», противостояние в Куропатах — 2017 год уходит...
-
Стрым-праграма «Гарызонт падзей. Як з гледача стварыць грамадзяніна» (Відэа)
Толькі адгрымеў афіцыёзны «Лістапад», а ўжо ў снежні мінчукоў і гасцей сталіцы чакае фестываль дакументальнага кіно аб правах чалавека WATCH DOCS Belarus.
Комментарии и дискуссии
Онлайн-беседа: «Доверие в обществе: как оно сегодня возможно?» (Видео)
29 декабря 2020 года в режиме онлайн состоялась беседа, в ходе которой ее участники обсудили изменение ситуации с доверием в беларусском обществе в ходе событий уходящего года.