З 14 лістапада ў Лятучым універсітэце — майстэрня «Канвенцыя аб культурнай разнастайнасці: кейс Беларусі»

23.10.2018
Лятучы ўніверсітэт

Лятучы ўніверсітэт разам з Цэнтрам еўрапейскай трансфармацыі абвяшчаюць набор у майстэрню па даследаванні і ацэнцы стану сферы культуры Беларусі ў рамках Канвенцыі ЮНЕСКА «Аб ахове і падтрымцы разнастайнасці форм культурнага самавыражэння».

Уяўленні пра культуру і культурную палітыку ўвесь час змяняюцца і рухаюцца ў бок больш шырокага разумення і стварэння магчымасцяў для самых розных праяваў чалавечай творчасці, ідэнтычнасці і практыкі. Культура разглядаецца не толькі як рухавік грамадска-палітычных змен, але і адзін з асноўных механізмаў вырашэння праблем грамадства. Канвенцыя ЮНЕСКА «Аб ахове і падтрымцы разнастайнасці форм культурнага самавыражэння»  (2005) замацавала найбольш сучасныя прынцы і падыходы да развіцця культуры.

У 2015 годзе ў Мінску была распрацавана метадалогія для ацэнкі сферы культуры і культурнай палітыкі па крытэрах Канвенцыі і праведзена першае даследаванне. Яно прадэманстравала як моцныя бакі, так і хібы сучаснага стану культурнай дзейнасці ў нашай краіне, акрэсліла пяць вымярэнняў у рэалізацыі прынцыпаў Канвенцыі.

Напрыканцы 2018 года распачынаецца новы даследчы цыкл, які будзе ўключаць у сябе аналіз актуальных падыходаў у разуменні культуры і культурнай палітыкі, параўнальнае даследаванне па распрацаванай метадалогіі і аналіз актуальных дакументаў і падзей беларускай культурнай сітуацыі.

Да ўдзелу запрашаюцца даследчыкі, аналітыкі і policy makers у сферы культуры. Праца майстэрні будзе пабудавана з семінарскай і практычнай частак. Майстэрня будзе працаваць з лістапада 2018 глда па красавік 2019 года.

Кіраўнікі майстэрні — Таццяна Вадалажская і Андрэй Ягораў.

Пачатак працы — 14 лістапада (серада).

Колькасць удзельнікаў майстэрні абмежаваная, таму заяўкі да ўдзелу будуць праходзіць адмысловы адбор.

Заяўкі прымаюцца да 7 лістапада 2018 года.

Подписывайтесь на наш Telegram-канал «Думаць Беларусь»: http://t.me/methodology_by!


Другие публикации